Пошук
23 лістапада 2020

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволеных моладзевых актывістаў і выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай

12 лістапада ўлады Беларусі нанеслі ўдар па адной з найстарэйшых моладзевых арганізацый краіны: рэпрэсіўныя органы затрымалі лідэраў і актывістаў Задзіночання Беларускіх Студэнтаў (ЗБС). У кватэрах сябраў студэнцкага аб’яднання і ў офісе арганізацыі адбыліся ператрусы.
21 лістапада 2020

Фінскі ПЭН запрашае дзеячаў культуры падтрымаць беларускіх калег

У жніўні 2020 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Вынікі выбараў былі шырока раскрытыкаваныя  з-за падазрэнняў у фальсіфікацыі.
19 лістапада 2020

27-28 лістапада: фестываль падлеткавай і young-adult кнігі “YA (Я)”

27-28 лістапада ў Культурніцкім цэнтры “Корпус” упершыню адбудзецца фестываль падлеткавай і young-adult кнігі “YA (Я)”.
18 лістапада 2020

Заява пратэсту супраць наступу на Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў

12 лістапада ўлады Беларусі нанесьлі ўдар па адной з найстарэйшых моладзевых арганізацыяў краіны: рэпрэсіўныя органы затрымалі лідэраў і актывістаў Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў (ЗБС), у кватэрах сябраў студэнцкага аб’яднаньня ды ў офісе арганізацыі адбыліся ператрусы.
18 лістапада 2020

Хопіць гвалту, прыміце волю народа! Адкрыты ліст пісьменніцкай супольнасці

Мы, беларускія літаратары, выказваем сур’ёзную занепакоенасць тым, што цягам апошніх 100 дзён у нашай краіне назіраецца пастаянная эскалацыя гвалтоўных дзеянняў з боку сілавых структур і адміністрацыйных прызначэнцаў да грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту і салідарнасці.
17 лістапада 2020

Выпуск 6: беларуская культура ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу

Махавік рэпрэсій у Беларусі раскручваецца, і сфера культуры зазнае ціск, які немагчыма параўнаць з іншымі, нават самымі складанымі часамі, якія напаткалі яе ў незалежнай Беларусі. Аднак беларускія дзеячы і дзяячкі культуры працягваюць адгукацца салідарнасцю і новымі творамі. Цытуючы актора Іллю Ясінскага, які быў моцна збіты пры затрыманні і ляжыць у бальніцы са зламанымі пазванкамі: «Можаце зламаць хрыбціну, але дух не зламаеце».
17 лістапада 2020

У Чэхіі заснавалі Амбасаду незалежнай беларускай культуры

Цэнтр эксперыментальнага тэатра (ЦЭТ) у Брне, да якога належаць тэатры “Гусь на канаце” (“Husa na provázku”), “HaDivadlo” і тэатральная платфома “Terén”, засноўваюць у Брне Амбасаду незалежнай беларускай культуры ў Чэшскай Рэспубліцы. Адкрыццё амбасады сімвалічна прызначана на 17 лістапада, калі ў Чэхіі святкуецца Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю. 
14 лістапада 2020

Позиция белорусских правозащитных организаций по факту смерти Романа Бондаренко

Вчера, 12 ноября, в Больнице скорой медицинской помощи скончался Роман Бондаренко, избитый вечером 11 ноября в районе улицы Червякова (на «площади Перемен»).
10 лістапада 2020

Выпуск 5: беларуская культура ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу

Масавыя затрыманні музыкаў і іншых дзеячаў культуры, інтэрв’ю асобаў, гісторыі творчага супраціву, вялізная міжнародная салідарнасць – у новым выпуску нашай штотыднёвай рассылкі, якую мы робім, каб вы маглі быць у курсе і дзяліцца інфармацыяй, бо гэта таксама – наша зброя!
9 лістапада 2020

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні Эдуарда Пальчыса палітычным зняволеным

У сувязі з інфармацыяй аб прад’яўленні абвінавачвання па ч.1 артыкулу 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспрадкаў) вядомаму блогеру і грамадскаму дзеячу Эдуарду Пальчысу,  яшчэ раз падцвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў супольнай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае: