Пошук

Польскія пісьменнікі – пісьменнікам беларускім


У гэтыя няпростыя і для Польшчы часы мы з болем у сэрцы чытаем ваш адкрыты ліст і навіны пра пашырэнне беззаконнасці і гвалту, што надыходзяць з Беларусі.

Улада самазванца, парушаючы Канстытуцыю і падставовыя правы чалавека і грамадзяніна, брутальнай сілай прагне задушыць маніфестацыі грамадзянскай супольнасці, сведчанне таго, што свабодны, годны і разумны народ – жыве. Адбіраючы правы ў грамадзянаў уласнай краіны, яна імкнецца скіраваць іх гнеў супраць уяўных ворагаў. Змагаючыся са свабодай, шукае па свеце хаўруснікаў сярод тых, хто імкнецца яе знішчыць.

Згадваюцца даўнія словы Цыпрыяна Каміля Норвіда: “Гурма жаўнераў, генералаў слынных, / Паліцыянтаў – яўных і знікомых – / Супроць каго ж ідзе ўся гэта сіла? – / Супроць дзвюх-трох ідэй… даўно вядомых!..” (пер. Алега Мінкіна).

У гадзіну выпрабавання будзьце ўпэўненыя ў нашай салідарнасці. Правы чалавека аднолькавыя для ўсіх – і, баронячы іх, мы заўжды будзем змагацца за вашу і нашу свабоду.

 

Яраслаў Абрамаў
Януш Андэрман
Эдвард Бальцэжан
Яцак Бахеньскі
Гражына Баркоўска
Мажэна Брода
Пшэмыслаў Чапліньскі
Малгажата Чарміньска
Кшыштаф Чыжэўскі
Крыстына Дамброўска
Яцак Дэнэль
Анна Фрайліх-Заянц
Наташа Гёрке
Магдалена Грахоўска
Яцак Гутараў
Юзаф Гэн
Інга Івасюў
Лукаш Яраш
Анэта Каміньска
Ян Марыя Клачоўск
Лешак Калянкевіч
Лідыя Коська
Уршуля Козёл
Рышард Крыніцкі
Марцін Куля
Багуслава Лятавец
Уладзімеж Ленгаўэр
Эва Ліпска
Адам Ліпшыц
Наталля Малек
Пётр Матывецкі
Анджэй Менцвель
Пётр Мітцнэр
Ёанна Мюлер
Анна Насілоўска
Леанард Нойгер
Казімеж Орлась
Анна Піўкоўска
Адам Паморскі
Б’янка Раланда
Томаж Ружыцкі
Кшыштаф Сіўчык
Івона Смолька
Пётр Зомэр
Сергіюш Стэрна-Ваховяк
Ежы Сурдыкоўскі
Малгажата Шэйнэрт
Малгажата Шпакоўска
Войцех Тохман
Вольга Такарчук
Адам Загаеўскі
Анджэй Завада