Фінскі ПЭН запрашае дзеячаў культуры падтрымаць беларускіх калег


У жніўні 2020 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Вынікі выбараў былі шырока раскрытыкаваныя  з-за падазрэнняў у фальсіфікацыі.

Некаторыя з кандыдатаў ад апазіцыі не былі дапушчанныя да выбараў, а незалежным назіральнікам перашкаджалі назіраць за выбарамі. Пасля выбараў народ Беларусі ўзняўся дзеля пратэстнага руху, каб выразіць сваю незадаволенасць. Вынікам сталі гвалт і несувымерная жорсткасць з боку рэжыма Лукашэнкі. 

Дзясяткі дзеячаў культуры, сярод якіх акторы, пісьменнікі, спевакі, мастакі былі пакараныя за творчы супраціў і свае перакананні. Многія з іх страцілі працу. Святлана Алексіевіч, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры, таксама была ў небяспецы, але дзякуючы падтрымцы калег, паслоў ЕС і народа яна засталася на свабодзе.

Аднак з часам сітуацыя становіцца толькі горш. Сілавікі працягваюць жорстка затрымліваць мірных дэманстрантаў. 12 лістапада 31-гадовы Раман Бандарэнка, які, сярод іншага, вучыў дзяцей маляваць, памёр у выніку траўмаў, атрыманых ім пры затрыманні міліцыяй у сваім двары.

Беларусы больш за 100 дзён змагаюцца за справядлівасць і незалежнасць. У гэтых складаных умовах, калі гвалт і прыгнёт працягваюцца, мы хочам выказаць падтрымку нашым беларускім калегам і беларускаму народу ў іх імкненні да свабоды.

Фінскія культурныя дзеячы запісалі відэазварот у падтрымку беларускага народа.