З’явіўся праект «Вечныя вершы», прысвечаны рэпрэсаваным дзеячам культуры


83 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД «амерыканкі» былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР: літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.

«Арт Сядзіба» і KROK FILMS стварылі відэа-праект «Вечныя вершы», у якім нагадваюць пра падзею, што засталася крывавай плямай у гісторыі Беларусі. Свае новы вершы ды вершы трох рэпрэсаваных паэтаў – Алеся Дудара, Зямы Піваварава, Тодара Кляшторнага чытаюць Ганна Севярынец, Віталь Рыжкоў, Уладзь Лянкевіч.

Паэты таксама зачыталі і свае ўласныя вершы, якія перагукаюцца з беларускімі падзеямі апошніх месяцаў.

Паглядзець відэа можна тут.