Праваабаронцы Беларусі агучылі ААН свае прапановы для нармалізацыі крызісу з правамі чалавека ў краіне


У межах трэцяга цыкла справаздачнасці па УПА, разгляд якой адбудзецца 2 лістапада 2020 года ў Савеце па правах чалавека ААН ў Жэневе (Швейцарыя), кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый падрыхтавала і накіравала ў ААН даклад, які вылучае першачарговыя патрабаванні для нармалізацыі крызісу з правамі чалавека ў Беларусі.

12 кастрычніка адбылася анлайн прэ-сесія ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) для дэлегацый Савета па правах чалавека ААН.

Пад час прэ-сесіі, прадстаўнікі праваарончага руху абмеркавалі пытанні палітычных зняволеных, свабоды сходаў, незалежнасці судовай сістэмы і адвакатуры, а таксама правоў журналістаў і свабоды слова ў СМІ, дыскрымінацыі і іншых.

Беларускія праваабаронцы распавялі пра сітуацыю, якая склалася ў апошні час у краіне ў галіне правоў чалавека, і агучылі першачарговыя рэкамендацыі, якія, на іх погляд, было б варта агучыць дэлегацыям СПЧ ў адрас дзяржавы падчас працэдуры УПА.

Беларускі ПЭН-цэнтр падтрымлівае і падзяляе неабходнасць распаўсюду рэкамендацый.

Поўны тэкст першачарговых рэкамендацый можна спампаваць тут.