Гандурас: заклік да адмены прысуду журналісту, лідэру студэнтаў і сябру-заснавальніку ПЭНа Гандураса Сезарыа Алехандра Феліксу Падзілья Фігероа


Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Міжнародным ПЭН-клубам заклікае ўлады Гандураса адмяніць прысуд журналісту Сэзарыа Алехандра Фелікса Падзілья Фігероа.

Абвінаваўчы прысуд быў вынесены праз тры гады пасля судовага разбіральніцтва, падчас якога ён быў асуджаны за ажыццяўленне права на свабоду перакананняў і на іх свабоднае выражэнне.

Сэзарыа Алехандра Фелікс Падзілья Фігероа, журналіст, выпускнік факультэта журналістыкі, лідэр студэнтаў, сябра-заснавальнік ПЭНа Гандураса, быў асуджаны за “ўзурпацыю” (“usurpación”) у Нацыянальным аўтаномным універсітэце Гандураса (Universidad Nacional Autónoma de Honduras – UNAH) 7 чэрвеня 2017 года.

Міжнародны ПЭН-клуб лічыць, што Падзілья Фігероа і іншыя студэнты ўніверсітэта пераследуюцца за ажыццяўленне сваіх правоў на свабоду выказвання перакананняў, асацыяцый і сходаў, замацаваных у Канстытуцыі краіны (артыкулы 72-75 і 79), у амерыканскай Канвенцыі аб правах чалавека (артыкулы 13 і 15), а таксама у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (артыкулы 19 і 21), удзельнікам якога з’яўляецца Гандурас.

Прысуд уяўляе сабой кульмінацыю пераследаў, з якімі Падзілья Фігероа сутыкаецца з 2014 года за ўдзел у студэнцкіх пратэстах у UNAH, якія заклікалі пакласці канец планам прыватызацыі ўніверсітэта і дэмакратызацыі яго кіруючых органаў. Падзілья Фігероа увесь час падвяргаўся пераследу (у тым ліку, за ім сачылі) у сувязі з яго ўдзелам у пратэстах.

Мы заклікаем усіх неабыякавых накіраваць звароты ўладам Рэспублікі Гандурас заклікаючы:

  • Адмяніць прысуд сябру ПЭН-клуба Гандураса Сэзарыа Алехандра Феліксу Падзілья Фігероа, якога, на думку Міжнароднага ПЭНа, пераследуюць за ажыццяўленне сваіх правоў на свабоду выказвання меркаванняў, свабоду мірных сходаў і назірання за студэнцкімі пратэстамі;
  • Неадкладна спыніць незаконнае назіранне за Падзілья Фігероа і расследаваць яго паведамленні аб незаконным назіранні;
  • Адмяніць крымінальную адказнасць за студэнцкія пратэсты і дазволіць студэнтам удзельнічаць у прыняцці рашэнняў, якія закранаюць лёс UNAH, а таксама забяспечыць вырашэнне канфліктаў унутры ўніверсітэта з дапамогай інклюзіўнага дыялогу ў адпаведнасці з артыкулам 19 МПГПП і артыкулам 13 ACHR, удзельнікам якіх з’яўляецца Гандурас;
  • Прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння рэалізацыі права студэнтаў UNAH на свабоду выказвання думкі, уключаючы мірныя пратэсты, і падтрымаць Міжамерыканскую камісію па правах чалавека, якая пацвердзіла, што «права на публічны пратэст з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў свабоды выказвання перакананняў».

Адпраўляйце звароты па наступных адрасах:

Supreme Court of Justice

Lawyer Rolando Argueta Pérez President of Supreme Court of Justice Address: Centro Cívico Gubernamental Boulevard Fuerzas Armadas Tegucigalpa, Honduras Ph.: (504) 2240-6000 Email: [email protected] Twitter: @raguetaCSJ

National Autonomous University of Honduras

Rector of the University – UNAH Dr. Francisco J. Herrera Alvarado Address: Piso 12, Edificio Alma Máter, Centro Universitario, Tegucigalpa, Honduras. Ph. (504) 2166100 and (504) 22167000
Email: [email protected]
Twitter: @UNAH_Rectoria

Ministry of Human Rights

Karla Cueva, Minister of Human Rights
Address: Edificio Le Sage, Colonia Florencia Oeste, Boulevard Suyapa frente a Lama Motors / Volvo. Tegucigalpa M.D.C
Email: [email protected]
Twitter: @sedhHonduras

Lawyer Danilo Morales
Executive Director
General System of Protection of Ministry of Human Rights
Email: [email protected] y [email protected]

Чытаць арыгінал заявы на сайце PEN International.