Іран: заклік да неадкладнага вызвалення Насрын Сатудэх, праваабаронцы і актывісткі, якая цяжка хварэе падчас галадоўкі


Пасля двух вельмі несправядлівых судовых разглядаў, Насрын Сатудэх, пісьменніца, юрыстка і бачная Іранская адвакатка па правах чалавека, была прысуджаная да 38 гадоў турэмнага зняволення за яе працу па абароне правоў жанчын і пратэсту супраць дыскрымінацыйных і прыніжаючых годнасць іранскіх законаў аб прымусовым нашэнні хіджабу і іншых жаночых галаўных убораў.

Насрын прысвяціла сваё жыццё мірнай праваабарончай дзейнасці.

11 жніўня, Насрын Сатудэх абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць ганебнага абыходжання з палітычнымі зняволенымі ў турмах па ўсёй краіне. Гэта другая галадоўка, абвешчаная Насрын Сатудэх у гэтым годзе ў падтрымку вызвалення палітычных зняволеных падчас пандэміі COVID-19. Нягледзячы на адвагу, якую Насрын праявіла перад тварам рэпрэсій з боку іранскіх уладаў, яе здароўе працягвала сур’ёзна пагаршацца падчас галадоўкі, і яе муж паведаміў, што 19 верасня яна была дастаўлена ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы Талефані з-за праблемаў з сэрцам і іншых праблемаў са здароўем. PEN International таксама атрымаў шакавальныя паведамленні аб тым, што супрацоўнікі Службы бяспекі, якія назіралі за яе лячэннем у бальніцы, напалі на яе, калі яна была ў інвалідным вазку.

Беларускі ПЭН-цэнтр далучаецца да слоў іншых цэнтраў, уключаючы PEN International, PEN America і Swedish PEN у іх закліку да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насрын Сатудэх, заклікаючы да таго, каб яна атрымлівала жыццёва важную медыцынскую дапамогу без запалохвання. Усе акты пераследу Насрын і яе сям’і павінны быць неадкладна спыненыя, а прад’яўленыя ёй абвінавачванні павінны быць знятыя, што пакладзе канец выкарыстанню судовай сістэмы ў якасці інструмента рэпрэсій і прымусу супраць тых, хто імкнецца палепшыць жыццё іранскіх грамадзян. Мы таксама далучаемся да Кіравання Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека ў яго закліку да іранскіх уладаў – неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, якія часта становяцца ахвярамі крытычных поглядаў і ўтрымліваюцца ў турмах без дастатковых прававых падставаў.

Насрын ўваходзіць у лік сотняў вязняў сумлення, зняволеных у турмах Ірана. Ніхто не павінен праводзіць у турме ні дня за мірнае ажыццяўленне сваіх правоў.

Мы заклікаем усіх неабыякавых накіраваць звароты ўладам Ісламскай Рэспублікі Іран:

  • Выказваючы трывогу з нагоды стану Насрын Сатудэх і абыходжання з ёю з боку іранскіх службаў бяспекі, калі яна цяжка хворая;
  • Заклікаючы да яе неадкладнага памілавання і вызвалення з-пад варты іранскімі службамі бяспекі;
  • Заклікаючы да неадкладнага спынення любога прыгнёту ў дачыненні да яе сям’і;
  • Заклікаючы да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, якія па-ранейшаму несправядліва знаходзяцца пад вартай і падвяргаюцца вялікай рызыцы заражэння COVID-19 у зняволенні.

Адпраўляйце звароты па наступных адрасах:

Supreme Leader of the Islamic Republic of Iran

Grand Ayatollah Sayed ‘Ali Khamenei

Address: The Office of the Supreme Leader, Islamic Republic Street, End of Shahid Keshvar Doust Street, Tehran, Islamic Republic of Iran.

Email: http://www.leader.ir/langs/en/…

Twitter: @khamenei_ir (English), @Khamenei_ar (Arabic), @Khamenei_es (Spanish).

Head of the Judiciary

Mr Ebrahim Raisi

Address: c/o Permanent Mission of Iran to the UN, Chemin du Petit-Saconnex 28, 1209 Geneva, Switzerland

Email: [email protected]

Twitter: @Iran_UN (English)

President of the Islamic Republic of Iran

Hassan Rouhani

Address: The Presidency, Pasteur Street, Pasteur Square Tehran, Islamic Republic of Iran

Email: [email protected]

Twitter: @HassanRouhani (English) and @Rouhani_ir (Persian)

Send copies to the Embassy of Iran in your country: https://embassy.goabroad.com/embassies-of/iran

#FreeNasrin