Заява беларускай культурніцкай супольнасці ў абарону дзеячаў культуры, пацярпелых ад гвалту ўладаў


Масавыя мірныя пратэсты, выкліканыя беспрэцэдэнтнай фальсіфікацыяй выбараў, працягваюцца з 9 жніўня ў Мінску і па ўсёй Беларусі. 

Мірныя пратэстоўцы сутыкнуліся з гвалтам з боку сілавікоў. Супраць удзельнікаў акцый улады выкарыстоўвалі слезацечны газ, гумовыя кулі, шумавыя гранаты, аўтамабільныя штурмы, адвольныя затрыманні, арышты, збіццё і катаванні ў месцах пазбаўлення волі, гвалтоўныя выкраданні. Дзеянні сілавікоў прывялі да ахвяраў з боку мірных пратэстоўцаў. Беларускае грамадства было шакаванае сведчаннмі катаванняў ва ўстановах сістэмы МУС.

Дзеячы культуры, будучы часткай грамадзянскай супольнасці, сталі адной з істотных плыняў пратэсту. Нароўні з іншымі грамадзянамі людзі культуры падпалі пад рэпрэсіі як удзельнікі мірных акцый. Таксама прычынай рэпрэсій станавіліся творчыя выказванні літаратараў, музыкаў, мастакоў і многіх іншых прадстаўнікоў культурнага поля Беларусі. Натуральным складнікам пераважнай большасці акцый пратэста сталі песні.

Дзеячаў культуры затрымлівалі не толькі на акцыях: супрацоўнікі міліцыі забіралі іх з дому. Пры гэтым псіхалагічныя пакуты адчувалі іх блізкія – бацькі і дзеці. У выніку псіхалагічнага ціску і запалохвання вядомыя дзеячы культуры былі вымушаныя пакідаць краіну. 

Ад пачатку выбарчай кампаніі ад дзеянняў уладаў па ўсёй Беларусі былі арыштаваныя і збітыя звыш 50 дзеячоў культуры – сярод іх музыкі, літаратары, мастакі, дызайнеры, больш за 80 чалавек страцілі працу ў сферы культуры праз выказаную грамадзянскую пазіцыю. Нельга забываць таксама пра тых, хто праз сваю грамадзянскую пазіцыю дзесяцігоддзямі меў абмежаваныя магчымасці творчай рэалізацыі ў Беларусі. 

Мы, прадстаўнікі культурніцкай супольнасці Беларусі, ганарымся быць часткай гэтага руху, пабудаванага на годнасці, сумленні і мірным пратэсце; мы перакананыя, што рэпрэсіі ўжо не спыняць час; зрухі, якія адбыліся ў грамадстве, – незваротныя, салідарнасць – не мае межаў. 

Мы выказваем падтрымку ўсім пацярпелым падчас мірных пратэстаў у Беларусі. Мы выказваем давер Каардынацыйнай Радзе, якая прадстаўляе інтарэсы беларускага народа і дзейнічае выключна ў межах закона. 

Мы патрабуем выканання правоў і свабодаў і настойваем на тым, што развіццё Беларусі  – гэта павага да голасу народа, адказнасць за гвалт, змяняльнасць улады, незалежнасць судоў. 

Мы патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць рэпрэсіі і гвалт і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у гвалце, вызваліць усіх зняволеных і арыштаваных, правесці новыя сумленныя выбары. 

Заява адкрытая да падпісання, падпісаць можна, запоўніўшы форму.

Святлана Алексіевіч, нобелеўская лаўрэатка, старшыня Беларускага ПЭНа

Таццяна Нядбай, літаратарка, намесніца старшыні і сябра Рады Беларускага ПЭНа

Марыя Мартысевіч, літаратарка, сябра Рады Беларускага ПЭНа

Андрэй Хадановіч, літаратар, сябра Рады Беларускага ПЭНа

Уладзімір Арлоў, літаратар, сябра Рады Беларускага ПЭНа

Сяргей Дубавец, літаратар, сябра Рады Беларускага ПЭНа

Ігар Бабкоў, паэт, філосаф, сябра Беларускага ПЭНа

Кацярына Маціеўская, перакладчыца

Ірына Хадарэнка, пісьменніца, культуролаг-даследчык, Прэзідэнт Беларускай Асветніцкай Лігі Амерыкі

Яраслава Ананка, даследчыца літаратуры, перакладчыца, сябра Беларускага ПЭНа, навуковая супрацоўніца Інстытута славістыкі Гумбальдскага ўніверсітэта (Берлін)

Юля Цімафеева, паэтка, перакладчыца

Сяргей Календа, пісьменьнік, стыліст

Зінаіда Дудзюк, пісьменніца, сябра Беларускага ПЭНа 

Надзя Кандрусевіч-Шыдлоўская, перакладчыца, выдавец (выдавецтва Koska)

Наста Карнацкая, філолаг, літаратурная аглядальніца, супрацоўніца кніжнай прасторы «Кніжная Шафа», аўтарка тэлеграм-канала пра беларускую літаратуру «Белліт» 

Аляксандр Тамковіч, пісьменнік, журналіст, публіцыст, сябра Беларускага ПЭНа, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Свабодныя навіны плюс”

Алесь Емельянаў, літаратар

Мiкалай Рудкоускi, драматург

Андрэй Янушкевіч, выдавец (выдавецтва “Янушкевіч”)

Алесь Аркуш, пісьменнік, Таварыства Вольных Літаратараў

Сяргей Ваганаў, літаратар, журналіст, сябра БАЖ, сябра Беларускага ПЭНа

Дзмітры Дзмітрыеў, паэт

Максім Жбанкоў, культурны эксперт, медыя-аналітык, сябра Беларускага ПЭНа

Марына Шыбко, выдавецтва “Лімарыус”

Андрей Фамицкий, поэт

Аляксандр Каралевіч, мэнеджар адукацыйных і культурніцкіх праграм, індывідуальны прадпрымальнік

Павал Мажэйка, грамадскі дзеяч, Дырэктар Цэнтру гарадскога жыцця Гродна

Алена Казлова, пісьменніца, галоўная рэдактарка ТАА “Пфляўмбаўм”

Наталля Рак, менеджарка культуры, дырэктарка ТАА “Пфляўмбаўм” (выдавецкая ініцыятыва)

Вячаслаў Ракіцкі, тэатральны крытык, кандыдат мастацтвазнаўства, сябра Беларускага ПЭНа, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў,  лаўрэат Прэміі Алеся Адамовіча

Сяргей Герман, грамадскі і культурны актывіст, Цэнтр гарадскога жыцця, Гародня 

Зміцер Колас, выдавец

Альгерд Бахарэвіч, пісьменьнік 

Генрык Кіршбаум, славіст, перакладчык, ганаровы сябра Беларускага ПЭНа, прафесар славістыкі, Інстытут славістыкі, Фрайбургскі ўніверсітэт

Алена Макоўская, кіраўніца Згуртавання беларусаў свету  “Бацькаўшчына”

Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету  “Бацькаўшчына”

Уладзімір Сіўчыкаў, літаратар, выдавец, сябра Беларускага ПЭНа

Сяргей Будкін, арт-менеджар TuzinFM

Яўген Шапшыц, рэжысёр, прадусар

Інга Багінская, дырэктарка цэнтру культуры VZAP

Глеб Лабадзенка, журналіст

Міхась Булавацкі, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ТБМ

Зміцер Вішнёў, літаратар, мастак, дырэктар выдавецтва “Галіяфы”

Сяргей Міхаленка, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў

Ігар Крэбс, перакладчык дзіцячай літаратуры

Ганна Янкута, дзіцячая пісьменніца, перакладчыца

Таццяна Гацура-Яворская, дырэктарка Міжнароднага фестываля дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus

Павал Баркоўскі, філосаф, выкладчык

Павал Касцюкевіч, пісьменнік, перакладчык

Ігар Логвінаў, выдавец

Марыя Кавальчук, рэдактарка выдавецтва “Тэхналогія”

Святлана Гайдалёнак, актрыса тэатру “Крылы халопа”

Паліна Качаткова(Сцепаненка), літаратарка

Вольга Бабкова, гісторык, літаратарка

Уладзімір Колас, кінарэжысёр, заснавальнік Беларускага гуманітарнага ліцэя, першы намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы

Дар’я Бялькевіч, паэтка, менеджарка культурных праектаў, супрацоўніца Беларускага ПЭН-цэнтра 

Кацярына Трубовіч, менеджарка літаратурных праектаў

Ганна Комар, паэтка, перакладчыца, сакратарка Беларускага ПЭН-цэнтра

Аляксандр Драгавоз, менеджар праектаў Беларускага ПЭН-цэнтра

Уладзь Лянкевіч, паэт, музыкант

Таццяна Вадалажская, сацыёлаг, супрацоўніца Лятучага ўніверсітэта

Паліна Дабравольская, тэатральная рэжысёрка, акторка

Ольга Шпарага, к.ф.н., руководительница концентрации “Современное общество, этика и политика” ECLAB

Антон Брыль, перакладчык

Ілля Сін, літаратар

Віктар Жыбуль, паэт, літаратуразнаўца, сябра Беларускага ПЭНа

Наталля Алейнік, бібліятэкарка

Аляксандр Фядута, літаратуразнаўца, журналіст, палітычны кансультант

Крысціна Бандурына, паэтка, рэдактарка паэзіі

Вольга Злотнікава, паэтка, перакладчыца

Вера Бурлак(Жыбуль), пісьменніца, перакладчыца, філолаг

Таня Арцімовіч, даследчыца

Кася Іоффэ, паэтка, арт-тэрапеўтка

Валянціна Осіпава, паэтка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў

Андрэй Жвалеўскі, пісьменнік

Артур Камароўскі, паэт, перформер

Сяргей Сматрычэнка, перакладчык, сябра Беларускага ПЭНа

Іна Соркіна, беларускі гісторык, выкладчыца, сябра Таварыства беларускай мовы

Алесь Малчанаў, актор

Сяргей Тарасаў, археолаг, гісторык

Ірына Жарнасек, літаратарка

Ірына Сэмчышын, мастачка, сябра Саюзу мастакоў

Павал Няхаеў, музыка, даследчык, выкладчык

Анастасія Трысцянецкая, выкладчыца, трэнерка ў школе замежных моваў

Дар’я Ліс, журналістка, літаратарка

Ганна Ганчарык, музычная дзяячка

Люба Дударэвіч, працаўніца тэлебачання

Сяргей Астраўцоў, пісьменнік, сябра Ьеларускага ПЭНа

Лілія Ільюшына, каардынатарка фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”

Валянціна Трубчык, выкладчыца ў СШ№ 56

Юры Станкевіч, пісьменнік

Вольга Прусак, драматург

Эліна Калнібалоцкая, кіраўніца вытворчасці Belsat Music Live

Ксенія Крывецкая, бібліятэкарка

Андрэй Лянкевіч, фатограф

Алена Анісім, філолаг

Алег Дашкевіч, рэжысэр-дакументаліст

Анатоль Санаценка, пісьменнік, журналіст

Дзмітры Сурскі, старшыня Беларускага саюзу дызайнераў