ПЭН-цэнтр Польшчы выступіў з заявай у сувязі з сітуацыяй у Беларусі


Фота: Kris Cros
24 жніўня польскі ПЭН-клуб апублікаваў заяву ў сувязі з падзеямі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

У Беларусі ўжо шмат дзён ідзе акцыя пратэсту супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Афіцыйна паведамленыя, адкрыта ілжывыя вынікі не прызнаюцца вялікай часткай грамадства і міжнароднай супольнасцю, у тым ліку Еўрапейскім саюзам.

Мы падтрымліваем справу пратэстоўцаў, патрабуем павагі да правоў чалавека і грамадзянскіх правоў у Беларусі, заклікаем тых, каму яны дарагія, заклікаем грамадскія арганізацыі і ўрады зрабіць усё, што можа прадухіліць масавыя злачынствы ў Беларусі і падтрымаць краіну на шляху да свабоды.

Цалкам чытаць заяву ў арыгінале можна тут.