Заява Украінскага ПЭН-цэнтра пра сітуацыю ў Беларусі


Украінскі ПЭН-цэнтр лічыць непрымальным выкарыстанне беларускімі ўладамі сілы супраць дэманстрантаў, якія выходзяць на вуліцы дзеля мірных пратэстаў. Гэта – грубае парушэнне ўсіх нормаў міжнароднага і беларускага заканадаўства ў галіне правоў чалавека, у тым ліку Канвенцыі супраць катаванняў, якую Беларусь таксама падпісала.

Поўны тэкст заявы на ўкраінскай мове можна пачытаць па спасылцы.