#ПЭНгаворыць: журналістка і літаратарка Дар’я Ліс


У Ганконгу адбыўся “цікавы” прэцэдэнт: грамадскія бібліятэкі прыпынілі выдачу некаторых паліталагічных і гістарычных працаў, аўтары якіх – апаненты афіцыйнага Пекіна і тэарэтыкі аўтаноміі. Прычына – новы закон пра дзяржбяспеку. І калі кнігі не пройдуць праверку цэнзарамі зверху, іх выдачу прыпыняць назаўжды… На вогнішчы не спаляць. У 21 стагоддзі іншыя тэхналогіі. 

Пасля таго, як новы дакумент уступіў у сілу, у Ганконгу адбыліся дэманстрацыі і сутыкненні з уладамі. Сотні затрыманых. Грамадская напружанасць, стрэс, цэнзура… Можна не пісаць пра гэта, але словаў з песні не выкінеш – ці то гэта будуць кнігі, ці то твітэр Джошуа Вонга або Тані Чань! У кожнага пратэсту – свае твары.

Свабодная дыскусія разумных і адказных людзей не нясе пагрозы дзяржаўнай бяспецы. Людзі і кнігі павінны быць вольнымі. Заўжды і паўсюль.