#ПЭНгаворыць: пісьменнік і публіцыст Севярын Квяткоўскі


Віктара Бабарыку трэба вызваліць з-за кратаў не таму, што «Белгазпрамбанк» падтрымліваў разнастайныя культурныя праекты ў Беларусі. А таму, што Віктар Бабарыка арыштаваны паводле палітычных матываў.

Гэтак сама як ягоны калега па перадвыбарчай кампаніі Сяргей Ціханоўскі. А таксама сябры камандаў абодвух прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва, плюс людзі, якія іх падтрымалі на вулічных сустрэчах, і блогеры, якія пераследуюцца за асвятленне падзеяў у Беларусі.

Усе разам мы мусім разумець, што Беларусь жыве па правілах, а не паводле Закону. І ўсе разам мы мусім думаць над мірнымі дзеяннямі, якія вернуць у краіну Закон.