Рада Беларускага ПЭНа: недапушчальнасць жорсткага ды бесчалавечнага стаўлення і катаванняў


(Заявление на русском языке ниже) Беларускія праваабарончыя арганізацыі цягам апошняга месяца неаднаразова выказваліся з нагоды пераследу актывістаў і ўдзельнікаў электаральнай кампаніі і парушэнняў правоў чалавека і патрабавалі спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі¹.

Асобна Беларускі ПЭН звяртае ўвагу на недапушчальнасць жорсткага бесчалавечнага стаўлення і катаванняў у дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці, блогераў, сябраў каманд прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама творцаў, сярод якіх лаўрэаты прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра і літаратары.

7 чэрвеня былі затрыманыя лаўрэаты прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра: Вольга Нікалайчык, лаўрэатка прэміі імя Францішка Аляхновіча за 2018 год, і Павел Севярынец, лаўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча за 2007 год і прэміі імя Францішка Аляхновіча за 2014 год.

Павел Севярынец быў затрыманы каля свайго дому ў Мінску пасля легальнага перадвыбарчага пікету, які адбываўся ў раёне Камароўскага рынку. Павел Севярынец быў дастаўлены ў ЦІП на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, дзе знаходзіўся да разгляду справы ў судзе. Разгляд адміністрацыйнай справы Паўла Севярынца адбыўся ў судзе Фрунзенскага раёна г .Мінска. Рашэнне суда — 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Перадачы не прынялі “у сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай”. Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца, паведаміла, што Павел на сёння мае ўжо мінімум 45 сутак арышту, але неўзабаве павінны быць яшчэ суды, на якіх суткі будуць дадавацца. Інфармацыі пра дакладную колькасць сутак і судоў сям’я не мае. Жонка таксама паведамляе, што ў Севярынца “забралі ўсе рэчы, у тым ліку зубную шчотку, цёплую вопратку, сродкі гігіены, а таксама ўжо два разы адпраўлялі ў карцар, дзе вельмі халодна”. 

7 чэрвеня Вольга Нікалайчык была гвалтоўна затрыманая асобамі ў цывільным і супрацоўнікамі АМАПу на аўтобусным прыпынку.  На вачах у знаёмых яе закінулі ў сіні фургон і звезлі. Затрыманне, больш падобнае да выкрадання, адбылося каля Камароўскага рынку ў Мінску. Перад выхадам на пікет Вольга Нікалайчык пакінула ў інтэрнэце відэазварот, у якім заклікала падпісвацца за альтэрнатыўных кандыдатаў, а на пікетах “біць у барабаны, чытаць вершы, спяваць песню «Разбуры турмы муры»”. Судом Першамайскага раёну 8 чэрвеня Вольга Нікалайчык была асуджаная да 15 сутак арышту (потым да гэтага яшчэ дадаліся 13 сутак, на якія яна была асуджаная ўзімку). Вольга Нікалайчык вядомая сваімі фільмамі пра палітвязняў “Сэрца за кратамі” і “Вызваленне”. У Вольгі Нікалайчык ёсць праблемы са здароўем, якія могуць абвастрыцца ў камеры падчас летняй гарачыні пры адсутнасці паветра і пітной вады.

У ЦІП на Акрэсціна Павал Севярынец і Вольга Нікалайчык зазнаюць жорсткае, бесчалавечнае, прыніжальнае для годнасці абыходжанне, утрымліваюцца ў антысанітарных умовах, зазнаючы небяспеку інфікавання каронавірусам. Адмова ў прыняцці перадач для зняволеных са спасылкамі на пандэмію пры неўвядзенні ў Беларусі карантына і характарыстыкай сітуацыі ў свеце як “каронавірусны псіхоз” толькі падкрэслівае палітычную матываванасць забароны. Па інфармацыі СМІ, Павел Севярынец у зняволенні парэзаў руку ў знак пратэсту супраць здзекаў і беззаконня.

Акрамя гэтага, пачаўся пераслед пісьменніцы і настаўніцы Ганны Севярынец пасля публікацыі верша, які заканчваецца радкамі “Не думай пра мяне, страляй. Але думай пра Колю”. Гэты тэкст — адказ на словы Аляксандра Лукашэнкі пра магчымае выкарыстанне зброі супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. 10 чэрвеня з сайту Нацыянальнай бібліятэкі знялі артыкул “Творчыя знаходкі і дары Ганны Севярынец”, прысвечаны паэзіі 20-х гадоў ХХ-га стагоддзя, які быў надрукаваны ў газеце “Звязда”  9 чэрвеня 2020 года. 11 чэрвеня прадстаўнік адміністрацыі гімназіі, у якой працуе Ганна Севярынец, паведаміў, што працоўны кантракт з Ганнай Севярынец гімназія працягваць не будзе, бо настаўніца, паводле ягоных словаў,  не мае права крытыкаваць уладу.

Старшыня Беларускага ПЭНа Святлана Алексіевіч:Цягам некалькіх дзён мы апынуліся ў краіне, дзе не працуе ні адзін з прынцыпаў гуманізму. Цяпер выбар за кожным з нас — у якой краіне мы хочам жыць у будучыні? У краіне сумленных выбараў або ў краіне, дзе выбару няма. Чым больш нас будзе на баку свабоды, тым мы мацнейшыя. У адзіночку самыя смелыя з нас зазнаюць паразу. Каб мы перамаглі, кожны сёння мусіць адолець свой страх”.  

Рада Беларускага ПЭНа выказвае пратэст супраць ціску, запалохванняў і бесчалавечнага стаўлення да людзей у сувязі з выказваннем імі свайго меркавання і ўдзелам у легальных масавых мерапрыемствах і заклікае ўлады да шанавання правоў чалавека і гуманістычнага стаўлення да асобы.

Беларускі ПЭН-цэнтр

 

Заяву таксама падтрымліваюць:

Экспертна-прававое таварыства «Ініцыятыва FORB»

Беларускі дакументацыйны цэнтр

Беларуская асацыяцыя журналістаў

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend

Ініцыятыўная група “Ідэнтычнасць і права”

Офіс па правах людзей з інваліднасцю

Заява адкрытая да падпісання іншымі арганізацыямі.

 


¹Патрабуем вызваліць арыштаваных і спыніць адміністратыўны пераслед за ўдзел у мірных сходах у маі 2020 года 

Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу 

Патрабуем вызвалення абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу РБ 

Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі 


RUS

Совет белорусского ПЕН-центра: недопустимость жестокого, бесчеловечного обращения и пыток

В течение последнего месяца белорусские правозащитные организации неоднократно говорили о преследовании активистов и участников избирательной кампании и нарушениях прав человека, требуя положить конец давлению и запугиванию людей в связи с их участием в избирательной кампании¹.

Отдельно белорусский ПЕН-центр обращает внимание на недопустимость жестокого и бесчеловечного обращения с активистами гражданского общества, блогерами, членами команд кандидатов в президенты, а также с деятелями культуры, в том числе лауреатами Белорусского ПЕН-центра и писателями.

7 июня были задержаны лауреаты премии Белорусского ПЕН-центра: Ольга Николайчик, лауреат премии им. Франтишка Олехновича 2018 года, и Павел Северинец, лауреат литературной премии Белорусского ПЕН-центра им. Алеся Адамовича 2007 года и премии Франциска Олехновича 2014 года.

Павел Северинец был задержан возле своего дома в Минске после законного предвыборного пикета возле Комаровского рынка. Павла Северинца доставили в следственный изолятор на улице Окрестина в Минске, где он ожидал суда. Административное дело Павла Северинца было рассмотрено во Фрунзенском районном суде Минска. Решение суда 15 суток административного ареста. Передачи не были приняты «из-за эпидемиологической ситуации». Ольга Северинец, жена Павла Северинца, сказала, что у Павла на сегодня как минимум 45 суток ареста, но скоро будут еще судебные процессы. Семья не имеет информации о точном количестве дней и судов. Жена также сообщает, что «у Северинца были отобраны все вещи, включая зубную щетку, теплую одежду, средства гигиены, и его уже дважды отправляли в карцер, где очень холодно».

7 июня на автобусной остановке сотрудники милиции и ОМОНа с применением силы задержали Ольгу Николайчик. На глазах у знакомых ее бросили в синий фургон и увезли. Задержание, более похожее на похищение, произошло возле Комаровского рынка в Минске. Перед тем как пойти на пикет, Ольга Николайчик оставила в интернете видеосообщение с призывом подписываться за альтернативных кандидатов, а на пикетах «бить в барабаны, читать стихи, петь песню “Разбуры турмы муры”». 8 июня Первомайский районный суд приговорил Ольгу Николайчик к 15 суткам лишения свободы (затем добавил 13 суток, на которые она была приговорена зимой). Ольга Николайчик известна своими фильмами о политзаключенных «Сердце за решеткой» и «Освобождение». У Ольги Николайчик проблемы со здоровьем, которые могут ухудшиться в камере во время летней жары при отсутствии воздуха и питьевой воды.

Павел Северинец и Ольга Николайчик подвергаются жестокому, бесчеловечному, унижающему достоинство обращению и содержатся в антисанитарных условиях, рискуя заразиться коронавирусом. Отказ принимать передачи для заключенных со ссылками на пандемию в связи с отсутствием карантина в Беларуси и характеристику ситуации в мире как «коронавирусный психоз» лишь подчеркивает политическую мотивацию запрета. По сообщениям СМИ, Павел Северинец порезал руку в тюрьме в знак протеста против издевательств и беззакония.

Кроме того, преследование писателя и педагога Анны Северинец началось после публикации стихотворения, которое заканчивается строкой «Не думай обо мне, стреляй. Но подумай о Коле». Этот текст является ответом на слова Александра Лукашенко о возможном применении оружия против мирных демонстрантов. 10 июня статья «Творческие находки и дары Анны Северинец», посвященная поэзии 1920-х годов, которая была опубликована в газете «Звезда» 9 июня 2020 года, была удалена с сайта Национальной библиотеки Беларуси. 11 июня представитель администрации гимназии, в которой работает Анна Северинец, сообщил, что гимназия не будет продлевать трудовой договор с Анной Северинец, так как учитель, по его словам, не имеет права критиковать власть.

Светлана Алексиевич, председатель Белорусского ПЕН-центра: «В течение нескольких дней мы оказались в стране, в которой не работает ни один из принципов гуманизма. Теперь выбор за каждым из нас в какой стране мы хотим жить в будущем? В стране честных выборов или в стране, где выбора нет. Чем больше нас будет на стороне свободы, тем мы сильнее. В одиночку самые смелые из нас потерпят поражение. Чтобы мы победили, каждый сегодня должен победить свой страх».

Совет Белорусского ПЕНа протестует против давления, запугивания и бесчеловечного обращения с людьми в связи с выражением их мнения и участия в законных массовых мероприятиях и призывает власти уважать права человека и гуманистического отношения к личности.

Белорусский ПЕН-центр

Заявление также поддерживают:

ФОРБ Инициатива Юридическое Общество

Экспертно-правовое товарищество «Инициатива FORB»

Беларусский документальный центр

Беларусская ассоциация журналистов

Центр правовой трансформации Lawtrend

Инициативная группа “Идентичность и право”

Офис по правам людей с инвалидностью

Заявление открыто для подписания другими организациями.


¹Мы требуем освобождения арестованных и прекращения административного преследования за участие в мирных собраниях в мае 2020 года

Мы требуем немедленного освобождения Сергея Тихановского и прекращения уголовного преследования. 

Мы требуем освобождения обвиняемых по статье 342 Уголовного кодекса Республики Беларусь.Правозащитное сообщество Беларуси требует прекратить давление и запугивание людей в связи с их участием в избирательной кампании.