Прэмію Наталлі Арсенневай атрымаў Андрэй Хадановіч


11 чэрвеня а 19.00 прайшла анлайн-цырымонія прэміі Наталлі Арсенневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 года. Прэмію атрымаў Андрэй Хадановіч за кнігу «Школа травы».

У шорт-лісце прэміі былі яшчэ зборнікі Дануты Бічэль-Загнетавай «Гускі вяртаюцца» і Вольгі Гапеевай «Чорныя макі».

Эфір уручэння можна паглядзець у сацсетках і на Youtube Беларускага ПЭН-цэнтра.

 

Пераможца атрымаў грашовы прыз у 4000 беларускіх рублёў.

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Летась прэмію імя Наталлі Арсенневай, трэцюю па ліку, атрымала Марыя Мартысевіч за кнігу «Сарматыя». Першым лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы», другім — Алесь Разанаў з кнігай «Перавыбранае».