Уручэнне прэміі Арсенневай адбудзецца анлайн


11 чэрвеня а 19.00 у сацсетках Беларускага ПЭН-цэнтра адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Наталлі Арсенневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 года.

Гледачоў цырымоніі чакаюць выступы шорт-лістараў прэміі: Дануты Бічэль-Загнетавай з кнігай “Гускі вяртаюцца”, Вольгі Гапеевай са зборнікам “Чорныя макі” і Андрэя Хадановіча з кнігай “Школа травы”. Таксама ў анлайн-цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі арганізацый-заснавальнікаў прэміі: Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза Беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Лаўрэата прэміі абвесціць адзін з сябраў журы.

Пераможца атрымае грашовы прыз у 4000 беларускіх рублёў.