Стаў вядомы пераможца прэміі Францішка Багушэвіча


У прамым эфіры быў абвешчаны пераможца прэміі Францішка Багушэвіча.

Ім стаў Алесь Смалянчук Алесь Смалянчук за кнігу “Раман Скірмунт (1868 — 1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю”, прысвечаную прэм’еру БНР і лідару правага крыла ў яе кіраўніцтве.

Пераможцу абвесцілі сябра Рады Беларускага ПЭНа Уладзімір Арлоў і першая намесніца старшыні Таццяна Нядбай.
Гэта найлепшая беларуская кніга на гістарычную тэматыку 2019 года (па версіі Рады Беларускага ПЭНа).