Творчая кухня з Андрэем Мельнікавым


2 чэрвеня а 19.00 у сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” вы пабачыце чацвёрты выпуск "Творчай кухні". Герой эфіру – пісьменнік і бард Андрэй Мельнікаў.

Андрэй Мельнікаў распавядзе пра гісторыю стварэння першага бардаўскага кліпа, раскажа пра сваю кнігу «Анатоль Сыс — псальмяр дэфармаванай Беларусі», пачытае ўрыўкі з філасофскіх эсэ і праспявае некалькі песень.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу будуць дзяліцца сваёй творчасцю анлайн: чытаць вершы, прозу, пераклады, спяваць, расказваць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваць на пытанні гледачоў.