Уручэнне прэміі Ф. Багушэвіча – 4 чэрвеня


4 чэрвеня а 19.00 адбудзецца ўручэнне прэміі Францішка Багушэвіча.

Уручэнне будзе праводзіцца анлайн, спасылка на прамы эфір з’явіцца ў суполках ПЭНа ў сацсетках.

Прэмія Францішка Багушэвіча – гэта штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

На эфіры ўручэння будзе магчымасць паслухаць гутарку з сёлетнім лаўрэатам (і задаць яму пытанні). Назавуць імя пераможцы пісьменнікі і сябры Рады Беларускага ПЭНа Уладзімір Арлоў і Таццяна Нядбай.