Творчая кухня з Уладзем Лянкевічам


19 мая а 19.00 у сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” вы пабачыце трэці выпуск "Творчай кухні". Герой трэцяга эфіру – Уладзь Лянкевіч.

Паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі “Дэбют” пачытае старыя і новыя вершы, падзеліцца сваімі перакладамі, паразважае над праблемай “другая паэтычная кніга”. Таксама Уладзь раскажа пра тое, як напісаць тэкст для музычнага хіта, і раскрые сакрэты новага альбома гурта luty sakavik.

“Творчая кухня” – сумесны праект Беларускага ПЭН-цэнтра і Euroradio . Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу будуць дзяліцца сваёй творчасцю онлайн: чытаць вершы, прозу, пераклады, спяваць, расказваць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваць на пытанні гледачоў.