12 мая: “Творчая кухня” з Марыяй Мартысевіч


“Творчая кухня” – сумесны праект Euroradio і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу будуць дзяліцца сваёй творчасцю онлайн: чытаць вершы, прозу, пераклады, спяваць, расказваць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваць на пытанні гледачоў.

Другі герой “Творчай кухні” – Марыя Мартысевіч. Аўтарка пачытае вершы з кнігі “Сарматыя”, за якую ў 2019 годзе атрымала прэмію Наталлі Арсеннневай і прэмію “Кніга года”, а таксама Марыя раскажа пра свае і чужыя кнігі ды пераклады, якія сёлета рыхтуе да друку.

Глядзіце эфір 12 мая а 19.00 у сацсетках “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭНа (спасылка на трансляцыю з’явіцца ў суполках а 19.00).