Літаратурныя цішоткі ад «Будзьма!» з цытатамі беларускіх творцаў


З нагоды Сусветнага дня паэзіі, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 21 сакавіка, кампанія «Будзьма беларусамі!» запускае новую лінейку цішотак з цытатамі беларускіх пісьменнікаў.

Сваёй лінейкай мы дэманструем: беларуская культура агулам, а літаратура ў прыватнасці — невычэрпная крыніца для натхнення.

Першымі ў літаратурнай лінейцы ад «Будзьма!» сталі чатыры прынты з цытатамі Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц і Янкі Купалы, якія аднолькава падыдуць і мужчынам, і жанчынам:

— «Хто Край свой бязмерна любіць, той мусіць перамагаць!» Ларыса Геніюш

— «Позна бывае толькі ў труне» Уладзімір Караткевіч

— «Хто не любіць волі — не нашага роду» Янка Купала

— «Пачынаецца ўсё з любві» Яўгенія Янішчыц

З’яўленне гэтай лінейкі — своеасаблівы адказ кампаніі Mark Formelle ды іншым, хто карыстаецца чужой спадчынай, не бачачы каштоўнасці ў сваёй.

Паглядзець усе літаратурныя цішоткі і набыць іх можна тут.