ПЭН М’янмы: паэту Со Вай пагражае турэмнае зняволенне за знявагу да ваенных


Выражаем сваю заклапочанасць пераследам у дачыненні паэта Со Вай, якому пагражае да двух гадоў зняволення за мірнае выкарыстанне свайго права на свабоду самавыяўлення.

Па інфармацыі ПЭНа М’янмы абвінавачванні былі высунутыя прадстаўнікамі ваенных у кастрычніку 2019 года, пасля таго, як на выступе ў падтрымку Агульнага камітэта па зменах Канстытуцыі Рэспублікі Саюз М’янма Со Вай зачытаў верш і звярнуўся да прысутных, каб яны праскандыравалі “адмовімся ад злых законаў”.

Беларускі ПЭН-цэнтр салідарны з пазіцыяй Міжнароднага ПЭНа і заклікае да дзеянняў у падтрымку спадара Со Вай.

Падрабязна пра гэта можна пачытаць па спасылцы.