Фестываль «Pradmova» пройдзе ў Бабруйску


14 сакавіка ў прасторы “Тайм-клуб “1387” (вул. Чангарская, 54) пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».

ПРАГРАМА:

16:00 – 16:30 “Ангельскія раздзяўбаі ў беларускай байдарцы”. Размова пра класічную сатыру з перакладчыкам раману Джэрома К. Джэрома “Трое ў чоўне і пёс з імі” Паўлам Касцюкевічам
16:30 – 16:50 Прэзентацыя кнігі “Ўводзіны ў філасофію” з яе укладальнікам Паўлам Баркоўскім
16:50 – 17:10 — “Симфония еврейского древа Брестчины”: прэзентацыя кнігі Уладзіміра Глазава (Брэст)
17:10 – 17:30 “Кава ў арліным гнязьдзе”: прэзентацыя зборніка паэзіі Валянціны Аксак
17:30 – 18:20 Часопіс “Дзеяслоў” прадстаўляе: “Дзея ў слове”: Уладзімер Арлоў, Анатоль Івашчанка, Уладзімер Сцяпан, Андрэй Федарэнка.

18:20 – 19:10 Дыскусія “Хайп падчас цэнзуры: свабода слова і этыка”. Удзельнікі: Андрэй Бастунец, Сабіна Брыло, Таццяна Нядбай, Барыс Пятровіч. Мадэратар: Андрэй Хадановіч
19:10-19:30 “Я и другие люди”: прэзентацыя зборніка паэзіі Сабіны Брыло
19:30 – 20:20 Дыскусія “Як пісаць, калі я — арганізацыя?”. Распавядаюць (і чытаюць уласныя творы!) Андрэй Бастунец (Беларуская асацыяцыя журналістаў), Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч (Беларускі ПЭН-Цэнтр), Барыс Пятровіч (Саюз беларускіх пісьменнікаў). Мадэруе: Аляксандра Дварэцкая

20:20 – 20:40 Сустрэча з Таняй Скарынкінай. Прэзентацыя зборніка вершаў “И все побросали ножи” і чытанне твораў з будучай кнігі “Райцэнтр”
20:40 – 21:20 “Страшныя казкі”. Ігар Крэбс, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута з прэзентацыяй навінак серыі “Паэты планеты”: Геарг Гайм, Фернанду Песоа, К. І. Галчыньскі
21:20 – 22:00 Зміцер Бартосік: Показкі і песенкі

ПРАГРАМА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ПАДЛЕТКАЎ:

16:00 – 17:00 Прэзентацыя кніг Лілі Ільюшынай “Ключ дарог: Пачатак” і “Мэтт Грэнвилл, Везучий Неудачник” і Аляксея Шэіна “Сем камянёў”
17:00 – 17:15 Прэзентацыя новых дзіцячых часопісаў “Асцярожна: дзеці” і “Дуду” (Аляксей Шэін)
17:15 – 18:00 Прэзентацыя кнігі “Кот Шпрот і зніклы мышамабіль” з яе аўтаркай Ганнай Янкутай

*Падчас праграмы пройдзе паказ буктрэйлераў Прэміі Гедройца-2019.

Таксама можна будзе набыць кнігі выдавецтваў “Логвінаў”, Змітра Коласа, Андрэя Янушкевіча, “Галіяфы”, “ARCHE”, часопісы “Наша гісторыя” і інш.