Літаратурная акцыя з нагоды Міжнароднага жаночага дня


Беларускі ПЭН-цэнтр запрашае далучыцца да акцыі Міжнароднага ПЭНа з нагоды Міжнароднага жаночага дня.

Складзіце свой спіс з трох жаночых кніг, якія раіце да прачытання, і выкладзіце ў Facebook, Twitter альбо Instagram з хэштэгам #ReadWomenPEN і #ЧытайЖанчынПЭН, адзначце PEN International і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Таксама перадайце эстафету тром вашым сябрам, пазначыўшы іх у пасце.

ПЭН рэкамендуе:
• Алена Брава, “Садомская яблыня”
• Марына Шода, пераклад Вольгі Такарчук “Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых”
• Марыя Вайцяшонак, “Альбом для цёткі Марылі”