Петыцыя ў абарону свабоды выказвання і супраць дыскрымінацыі ЛГБТ


Праваабарончая арганізацыя “Ідэнтычнасць і права” падрыхтавала петыцыю, якая будзе накіраваная ў Адміністрацыю Прэзідэнта і Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.

 

Петыцыя заклікае Адміністрацыю Прэзідэнта не ініцыяваць заканадаўчых мер, якія пацягнуць за сабой дыскрымінацыю сацыяльнай групы ЛГБТ, а Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў – правесці аналіз просьбаў, якія ўтрымліваюцца ў петыцыі супраць забароны «прапаганды ЛГБТК+ каштоўнасцяў», з пункту гледжання роўнасці перад законам і недыскрымнацыі, замацаваных шматлікімі заканадаўчымі актамі РБ.

Аўтары петыцыі падкрэсліваюць: прадстаўнікі ўсіх груп у свецкім грамадстве павінны мець роўныя правы на выказванне свайго меркавання і аповеду пра свой жыццёвы досвед, і ніякае меркванне, калі яно не заклікае да дыскрымінацыі альбо гвалту над іншымі, не можа быць забаронена да распаўсюду.

Аўтары петыцыі заклікаюць усіх неабыякавых падпісаць яе.