14-16 лютага: фестываль «Вершы на асфальце»


14, 15 і 16 лютага ў Менску ў дзявяты раз пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» з удзелам беларускіх паэтаў і замежных гасцей.

Мерапрыемствы будуць праходзіць на трох пляцоўках: у канферэнц-зале рэстарана „Сёмае неба” гатэля „Мінск”, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча і клубе „Грай”.

Сёлета партнёрамі фестывалю выступаюць: Шведскі саюз пісьменнікаў, Польскі Інстытут у Мінску, Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, платформа LATVIAN LITERATURE, Грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Інтэрнэт-кнігарня „KNIHI.BY”, Літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня. пр. Незалежнасці, 43», Клуб „Грай”.

Праграма IX Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова

14 лютага (пятніца), 18.00.

Гатэль “Мінск”, канферэнц-зала рэстарацыі “Сёмае Неба” (пр-т Незалежнасці, 11, корп. 2, 6 паверх, уваход з левага боку будынка).

Адкрыццё і першы дзень фэсту:
– цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова;
– цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі „Залаты апостраф” часопіса „Дзеяслоў”;
– прэзентацыя кнгі выбраных вершаў Міхася Стральцова (укладальнік Андрэй Хадановіч);
– паэтычныя чытанні лаўрэатаў беларускіх літаратурных прэмій і замежных гасцей фестывалю: Вера Бурлак, “Фантазюркі” (Прэмія Цёткі), Марыя Мартысевіч, “Сарматыя” (Прэмія Арсенневай і “Кніга года”), Галіна Сіўчанка, «Зоў звычаю»  (Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча).

Войцэх Бановіч (Польшча), Пётр Міцнер (Польшча), Валтс Эрнстрэйтс (Латвія), Кірылс Эціс (Латвія), Петэр Мілчак (Славакія), Вячаслаў Лявіцкі   (Украіна), Алена Сцепаненка (Украіна), Міра Лукша (Беласток).

Музыка – Андрэй Такінданг.

 

15 лютага (субота), 13.30.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а, Траецкае прадмесце).

– замежныя госці і іх перакладчыкі: Войцэх Бановіч (Польшча), Пётр Міцнер (Польшча).

– паэтычныя чытанні Школы маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (Ганна Комар, Марыя Бадзей, Ганна Шакель, Крысціна Бандурына, Артур Камароўскі, Данііл Арыянаў, Дар’я Сіморава, Антон Саладоўнікаў, Дар’я Бялькевіч, Ганна Мананкова, Аляксей Грызунт, Iona Flint, Павел Капанскі, Дзіяна Ганчарык, Віталь Мурашкевіч, Стася Кацюргіна, Павел Дарохін, Марына Юрчык і інш.)

– марафон прэзентацый паэтычных кніг: Валянціна Аксак (“Кава ў арліным гняздзе”), Георгій Барташ (“Анталогія сучаснага беларускага верлібра”), Сабіна Брыло (“Я и другие люди”), Цемрык Велет (“Злом”), Ігар Кулікоў (“Храм ракі”), Андрэй Хадановіч (“Школа травы”). Перакладчыкі: Лявон Баршчэўскі, Вольга Гронская, Аксана Данільчык, Галіна Дубянецкая, Марына Казлоўская, Ігар Крэбс, Алесь Разанаў, Юля Цімафеева,  Ганна Янкута. Перакладчыкі прадставяць новыя кнігі вершаў Джорджа Гордана Байрана, Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага, Збігнева Герберта, Джакама Леапардзі, Фернанду Песоа, Захірыддзіна Мухамада Бабура, Энхедуанны.

Музыка – Алесь Камоцкі.

19.00. Кавярня-Клуб „Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33).

“НОЧ ПАЭЗІІ”

Андрэй Адамовіч, Крысціна Бандурына, Цімур Буйко, Дар’я Бялькевіч, Уладзімір Глазаў, Адам Глобус, Артур Камароўскі, Стась Карпаў, Наста Кудасава, Міра Лукша, Вячаслаў Лявіцкі, Уладзь Лянкевіч, Серж Мінскевіч, Таццяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Алена Сцепаненка, Цімур Хоміч, Юля Цімафеева, Валтс Эрнстрэйтс, Кірылс Эціс. Мадэратары – Андрэй Хадановіч і Дар’я Бялькевіч.

Музыка – гурт “НЯМІГА”.

 

16 лютага (нядзеля), 15.00.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а, Траецкае прадмесце).

ФЭСТ АДНАГО ВЕРША: фінальная вечарына і ўзнагароджанне пераможцаў. Арганізатар – Георгій Барташ.

На ўсіх імпрэзах фестывалю працавацьмуць кропкі продажу беларускай кнігі.

Уваход вольны!

Падзея ў FACEBOOK