ПЭН » Навiны » Беларускі ПЭН віншуе ўсіх з Калядамі!

Беларускі ПЭН віншуе ўсіх з Калядамі!


Аўтарка малюнка Лізавета Грышчук


Беларускі ПЭН віншуе ўсіх з Калядамі!

Іосіф Бродскі

***
Няважна, што поруч было, і няважна,
пра што ім завея гудзела працяжна,
што цесна ў прытулку было пастуховым,
што лепшае месца не стала ім сховам.

Найперш, яны разам былі, па-другое
й галоўнае, – тое, што іх было трое,
і ўсё, што тварылі, варылі, дарылі, –
цяпер на тры часткі прынамсі дзялілі.

Марознае неба ў іх цішу начную,
як большы над меншым адвеку чуйнуе,
ўзіралася зоркай у пільным паглядзе,
што ўжо не схаваць ад вачэй Немаўляці.

Агонь дагараў. Усе спалі ў пячоры.
І зорка зацьміла ўсе іншыя зоры –
не ззяннем, што лішнім
здавалася бліскам,
а здольнасцю звязваць
далёкага з блізкім.

1990

Пераклаў Андрэй Хадановіч