ПЭН » Навiны » Аляксандр Тамковіч прэзентуе віртуальную “Галерэю БАЖ”

Аляксандр Тамковіч прэзентуе віртуальную “Галерэю БАЖ”


На сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў з’явілася старонка “Галерэя БАЖ” — інтэрнэт-энцыклапедыя, прысвечанай героям кніг Аляксандра Тамковіча. На старонцы можна знайсці кароткія анатацыі да кніг Аляксандра Тамковіча, а таксама больш за 250 гісторый нашых сучаснікаў.

У энцыклапедыю увайшлі тэксты, прысвечаныя 267 выбітным постацям інфармацыйнай прасторы, 300 біяграфічных нарысаў з чатырнаццаці кніг Тамковіча, а таксама больш за тысячу фотаздымкаў.

Пра каго можна прачытаць у “Галерэі”? Тут і літаратары ад Васіля Быкава да Віктара Марціновіча, праваабаронцы і журналісты, грамадскія дзеячы і мастакі, палітыкі і эсэісты.