ПЭН » Навiны » Вынікі Агульнага схода сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра

Вынікі Агульнага схода сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра


Фотa: Радыё Свабода 26 кастрычніка ў Палацы мастацтва ў Мінску адбыўся Агульны сход сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра.

Старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтра была выбраная Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Папярэдняя кіраўніца ПЭН-цэнтра паэтка Таццяна Нядбай засталася на пасадзе першай намесніцы, а другім намеснікам абраны паэт Андрэй Хадановіч, які раней таксама ўзначальваў цэнтр.

На пасаду трэцяга намесніка абралі паэтку і перакладчыцу Марыю Мартысевіч. У склад Рады арганізацыі па выніках галасавання ўвайшлі: Уладзімер Арлоў, Сяргей Дубавец, Лявон Баршчэўскі. Сябрамі Кантрольна-рэвізійнай камісіі былі выбраныя: Дзмітрый Строцаў, Ціхан Чарнякевіч і Павел Анціпаў у якасці яе старшыні.

Падчас схода была ўручаная прэмія Алеся Адамовіча за найлепшыя публіцыстычныя творы, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Лаўрэатамі прэміі сталі Вячаслаў Ракіцкі за цыкл дакументальных фільмаў «Сведкі», прысвечаных найноўшай беларускай гісторыі, і Наста Захарэвіч за сістэмнае асвятленне і аналітыку праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.

На Агульным сходзе аднавілі сяброўства Сямёна Букчына, Сяргей Шапрана і Паўла Севярынца (якога выключылі 29 кастрычніка паводле рашэння Рады).