ПЭН » Навiны » Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура

Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура


Штогод 10 кастрычніка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень барацьбы са смяротным пакараннем. З 5 да 10 кастрычніка ў Беларусі пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Беларускі ПЭН-цэнтр далучаецца да акцыі і запрашае на імпрэзу "Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура”.

9 кастрычніка ў Беларускім ПЭН-цэнтры літаратары, праваабаронцы, менеджары культурных праектаў узгадаюць лёс расстраляных пісьменнікаў, абмяркуюць прычыны і наступствы рэпрэсій, узгадаюць гуманістычныя традыцыі беларускай літаратуры і  распавядуць пра асабісты ўдзел у акцыях супраць смяротнага пакарання.

Удзельнікі абмеркавання:
Алесь Бяляцкі - грамадскі дзеяч, праваабаронца, намінант на Нобелеўскую прэмію міра.
Сяргей Сыс - паэт, публіцыст, журналіст.
Паліна Сцепаненка - пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца творчасці Максіма Багдановіча.
Мадэратар: паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

На імпрэзе прагучаць творы на тэму смяротнага пакарання: Сяргей Сыс зачытае свае вершы, а Галіна Дубянецкая прачытае ўрывак свайго перакладу з паэмы Оскара Уальда “Балада Рэдынгскай турмы”, сюжэт якой заснаваны на рэальных падзеях пакарання смерцю Чарлза Томаса Вулрыджа за забойства сваёй жонкі. Сяргей Будкін распавядзе пра праекты НЕрасстраляныя і "Апошні золак", якія закранаюць тэму смяротнага пакарання. Завершыць праграму музыка Алесь Лютыч з гурта :B:N

Месца: Беларускі ПЭН-цэнтр (вул. Залатая горка, 2, 101). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Імпрэза FB
Імпрэза ВК