ПЭН » Навiны » «Выбар Алексіевіч» — у Прэміі Гедройца з'явілася «нобелеўская» намінацыя

«Выбар Алексіевіч» — у Прэміі Гедройца з'явілася «нобелеўская» намінацыя


Пісьменніца Святлана Алексіевіч, беларуская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры, сёлета адзначыць адну з кніг кароткага спісу прэтэндэнтаў асабістай узнагародай.

Пад час цырымоніі ўручэння Прэміі Ежы Гедройца ў наступную сераду ўпершыню будзе ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч». Нобелеўская лаўрэатка зробіць свой выбар з шасці кніг, які ўвайшлі ў шорт-ліст. Прызам стане тэлефон iPhone Xr ад кампаніі Apple.

У кароткі спіс Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: «Поўня» Міхала Андрасюка, «Садомская яблыня» Алены Брава , «Часам панкі паміраюць» Сяргея Календы, «Libido» Іллі Сіна, «Вяртанне Ліліт» Юліі Шаровай, «Падарожжа ў БНР» Сяргея Шупы.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZAL#2, што ў менскім Палацы мастацтваў. Пачатак цырымоніі — а 19:00.