» » Cвята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”

Cвята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”


28 ліпеня адбудзецца фестываль “Ракуцёўскае лета 2019”. У літаратурна-мемарыяльным музеі Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” вас чакаюць сустрэчы з нашчадкамі роду Максіма Багдановіча і Эміліі Луцкевіч, выступы паэтаў і музыкаў, творчыя заданні і квэсты, займальныя лекцыі, гульні для дзяцей і дарослых і шмат іншых цікавостак.

Беларускі ПЭН-цэнтр падрыхтаваў для ўсіх наведвальнікаў фестывалю праграму літаратурнай пляцоўкі:

13.30-14.10 - гульня “Веру-не веру” па жыцці і творчасці Максіма Багдановіча: нечаканыя факты з жыцця паэта.
14.10-14.40 - “Угадай аўтара”: шмат сучасных творцаў пішуць вершы з адсылкамі на Максіма Багдановіча ці выкарыстоўваюць вобразы, якія любіў сам паэт. Будзем разам чытаць такія вершы і адгадваць іх аўтараў.
14.40-15.30 - майстар-клас па напісанні лімерыкаў, прысвечаных Максіму Багдановічу.

Пераможцы конкурсаў атрымаюць падарункі ад Беларускага ПЭН-цэнтра.

Агульная праграма свята:


11:00 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў і ўскладанне кветак;
11:30 − знаёмства з музеем “Фальварак Ракуцёўшчына”, агляд экспазіцыі;
12:00 − літаратурна-музычная імпрэза “Пацеркі зор”;
12:00 – 16:00 – інтэрактывы і забавы для наведвальнікаў:
- гульні “Кніганоша”, “Літаратурны кракадзіл”, “Музейная шуфлядка”;
- квэст па экспазіцыі;
- майстар-клас па выцінанцы;
- інтэрактыўны дзіцячы спектакль “Ці добра быць суслікам?”.
 
Праезд да “Фальварку Ракуцёўшчына” магчымы электрычкай Мінск–Маладзечна, Маладзечна–Мінск (да станцыі Уша) ці маршрутным таксі Мінск–Краснае, Мінск–Маладзечна (да вёскі Краснае). У самых актыўных і хуткіх гасцей музея ёсць магчымасць патрапіць на свята ў складзе арганізаванай групы.

Набыць квіткі можна ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча 7а, тэлефон: 334-42-69). Кошт: 10 руб. – школьнікі, студэнты; 15 руб. – дарослыя.

Тэлефоны для даведак: (017) 334-07-61, (017) 334-42-69.
 
Старонкі свята ў сацыяльных сетках: 
Facebook
Instagram
Вконтакте

Cвята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”