» » У Мінску адкрыецца фотавыстава “Курапаты, Дзяды-1989”

У Мінску адкрыецца фотавыстава “Курапаты, Дзяды-1989”


Дзяды, 29 кастрычніка 1989 году. Курапаты. Выступаюць народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль і Зянон Пазняк.


Выстава “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты” адкрыецца 9 ліпеня, у 18.00 на адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”, Мінск, вуліца Ложынская, 16, памяшканне 404.

Змаганне за праўду пра Курапаты працягваецца ўжо больш за трыццаць гадоў.

29 кастрычніка на Дзяды 1989 году ў Мінску тысячы людзей прайшлі ад Усходніх могілак да Курапатаў, дзе правялі мітынг-рэквіем і ўсталявалі першыя крыжы, цэнтральны з якіх назвалі Крыж Пакуты.

Многія людзі, якія бралі ўдзел 29 кастрычніка 1989 года ў масавым шэсці да Курапатаў, у далейшым адыгралі выключна важную ролю ў станаўленні Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Аўтар фотаздымкаў - Уладзімір Сапагоў (1952 - 2012).

Выставу падрыхтавалі сябры Беларускага ПЭНа – Паліна Сцепаненка і Алесь Бяляцкі.

У Мінску адкрыецца фотавыстава “Курапаты, Дзяды-1989”

Дзяды, 29 кастрычніка 1989 году. Курапаты. Выступае пісьменнік і грамадскі дзеяч Уладзімір Арлоў.