» » Кніга году – “Сарматыя” Марыі Мартысевіч

Кніга году – “Сарматыя” Марыі Мартысевіч


28 траўня на закрытай цырымоніі ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі, у якой пераможцу абіраюць самі пісьменнікі і перакладчыкі.

Сярод найлепшых кніг 2018 году літаратары часцей за ўсё называлі “Сарматыю” Марыі Мартысевіч. Аўтарка паэмы атрымала 1000 еўра па курсе Нацбанка і арыгінальны артэфакт, які ўяўляе сабой зробленую з паліраванай бронзы вокладку кнігі з гравіроўкай па чэрненым срэбры.

Сёлета ў журы ўвайшлі 103 беларускія пісьменнікі і перакладчыкі, на перамогу прэтэндавалі 72 выданні. Інфармацыю пра галасаванне па кожнай з кніг глядзіце на старонцы прэміі kniha.by.

Фота з мерапрыемства


Дызайн артэфакта – Ігар Юхневіч і Ян Карпаў.
Выраб – майстэрня Яна Карпава