» » Беларускага літаратара абралі ў кіраўніцтва шведскага ПЭН-клуба

Беларускага літаратара абралі ў кіраўніцтва шведскага ПЭН-клуба


Беларускага літаратара Дзмітрыя Плакса 16 траўня абралі ў праўленне шведскага ПЭН-клуба.

Дзмітры Плакс — пісьменнік, перакладчык, журналіст, радыёпрадусар. Нарадзіўся ў Менску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Стваральнік беларускай службы Радыё Швэцыі (2004-2009).

ПЭН-клуб — міжнародная праваабарончая няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае пісьменнікаў, паэтаў і журналістаў. Мэта арганізацыі — садзейнічаць творчаму супрацоўніцтву пісьменнікаў усяго свету і падтрымліваць тых літаратараў, якія церпяць пераслед.