» » «Паспяховы фэст» — моладзевае свята беларускай культуры і мовы

«Паспяховы фэст» — моладзевае свята беларускай культуры і мовы


26 траўня ў кафэ «Грай» пройдзе фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы.

Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY

Фестываль адбудзецца ў кафэ «Грай» і суседнім дворыку з 16:00 да 22:00.

Уваход ВОЛЬНЫ! Падтрымаць Фэст можа кожны.

Неабходная РЭГІСТРАЦЫЯ на Фэст.

У праграме: праект «Беларускамоўныя», паэтычная частка, міні-лекцыі «10 фактаў пра поспех», інтэрактыў і прызы ад партнёраў Фэста.

Госці праекта «Беларускамоўныя»:

Сяргей Будкін — заснавальнік і кіраўнік музычнага партала tuzin.fm, сузаснавальнік праекта experty.by, аўтар тэлепраекта Belsat Music Live


Франак Вячорка — віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, журналіст Радыё Свабода


Віталь Гуркоў — спартовец, шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, вакаліст гурта BRUTTO

Паэты: Янка Каліноўскі, Мікіта Найдзёнаў, Алесь Сьнег, Дар’я Бялькевіч, Міхаіл Бараноўскі.

Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягнуць гурты Čas Łajna, K3tyvana, NAKA.

У дворыку музея адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас Фэста будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў.

Запрашаем да ўдзелу ў кірмашы гандляроў.