» » Стартавала чытацкае галасаванне за найлепшую кнігу 2018 году

Стартавала чытацкае галасаванне за найлепшую кнігу 2018 году


Чытачы маюць магчымасць узяць удзел у складанні рэйтынгу найлепшых кніг мінулага году. Запрацаваў сайт, дзе кожны ахвочы можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію “Кніга году”.

Чытацкі рэйтынг мае сімвалічнае значэнне. Галасаванне адбываецца на старонцы kniha.of.by да 18:00 28 траўня. Можна адзначыць любыя тры кнігі з адзінаццаці намінаваных літаратарамі на прэмію "Кніга году".

Чытацкае галасаванне адбываецца трэці раз. У мінулыя гады, паводле версіі чытачоў, кнігамі году станавіліся “Радзіва Прудок” Андруся Горвата і "Беларусалім" Паўла Севярынца.

Афіцыйная прэмія "Кніга году" заснаваная ПЭН-цэнтрам і прысуджаецца адной найлепшай кнізе, выдадзенай у папярэднім годзе. У склад вялікага журы мае права уваходзіць любы беларускі пісьменнік і перакладчык. Сёлета гэта 103 літаратары. Народнае галасаванне на сайце kniha.of.by з’явілася ў дадатак да пісьменніцкага з ініцыятывы чытачоў. Вынікі галасавання не ўплываюць на афіцыйную прэмію і не залежаць ад яе.