» » Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Гомелі

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Гомелі


23 сакавіка ў Гомелі пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў кампаніі пісьменнікаў, музыкаў, выдаўцоў і іншых герояў нашага часу.


У праграме: літаратурныя падарожжы, майстар-класы, прэзентацыі, паэтычны марафон, музыка, падарункі, прызы – хлеб і відовішчы. На імпрэзе гледачы змогуць падыскутаваць пра надзённае беларускай літаратуры і даведацца ўсю праўду пра нашыя літаратурныя прэміі.

11.00-11.40 — Літаратурнае падарожжа па Беларусі: дзіцячы квэст (рэгістрацыя на імпрэзу)

11.40-12.20 — Надзея Ясмінска з інтэрактыўнай дзіцячай праграмай па кнізе "Чаму Меша не мае хаты"

12.20-13.20 — Эксперыменты з прозай - сумесны выступ аўтараў Сяргея Дубаўца і Зміцера Бартосіка.

13.20 -14.50 — Паэтычны майстар-клас Таццяны Светашовай «По ком плачет редактор» (Калі хочаш, каб твае вершы разабралі, то дасылай іх сюды) 

14.50-15.20 — Прэзентацыя праектаў і прэмій беларускага ПЭН-цэнтру ад сяброў арганізацыі. 

15.20-16.00 — Міхаіл Бараноўскі, лаўрэат прэміі "Дэбют" з прэзентацыяй кнігі вершаў "VOLUMEN 1"
16.00-16.30 — Прэзентацыя кнігі Эвы Томпсан "Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм". Размова з перакладчыцай кнігі Таццянай Нядбай
16.30-17.30 — "Я нарадзіўся тут": чытаюць паэты Гомельшчыны (Сяргей Балахонаў, Уладзімір Ступінскі , Крысціна Бандурына, Агнявiт)

17.30-18.10 — Псіхагеаграфічнае падарожжа Мінск - Варшава - Горадня - Гомель - Вільня праз раман «Хвілінка» разам з аўтарам - лаўрэтам прэміі Гедройца — Ігарам Бабковым (і ягонымі ценямі).
18.10-19.30 — Паэтычны марафон: Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Андрэй Шкіленак, Уладзь Лянкевіч, Таццяна Нядбай.
19.30-20.30 — Джазавыя стандарты ды імправізацыя ад Уладзіслава Козырава.


Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў "Логвінаў", "Галіяфы", "Янушкевіч", выдаўца Рамана Цымберава ды іншых, а таксама атрымаць аўтографы.

Далучайцеся! Прастора “Воздух” (вул. Савецкая, 1), 11:00 да 21:00 


Гэтая падзея ў 
FB і VK 



Больш інфармацыі на сайце фестывалю pradmova.by і ў сацсетках: 

FB: https://www.facebook.com/pradmova
VK: https://vk.com/pradmovafest
Instagram: https://www.instagram.com/pradmova

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Гомелі