» » ПЭН-цэнтр далучыўся да грамадскай кампаніі «Беларускамоўны»

ПЭН-цэнтр далучыўся да грамадскай кампаніі «Беларускамоўны»


Кампанія, якую распачаў тэлеканал «Белсат», мае на мэце дасягнуць рэальнага моўнага раўнапраўя ў жыцці краіны.

У 2019 годзе ў Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва. Сярод  пунктаў будуць і пытанні (нумар 12 і 13) пра родную мову.

«Адказ мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы», – упэўненыя арганізатары.

Кампанія заклікае пазначыць беларускую мову роднай: «Вынікамі перапісу мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы паўнавартасная нацыя, вартая зацікаўлення і павагі з боку іншых нацыяў свету. Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі».

Да кампаніі «Беларускамоўны» таксама далучыліся Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», «Арт Сядзіба», Symbal.by, Асамблея НДА Беларусі, краўдфандынгавая платформа «Талака».

Сачыць за навінамі можна на старонцы праекту.