» » 21 лютага ў Менску адбудзецца канцэрт «Дзень роднай мовы»

21 лютага ў Менску адбудзецца канцэрт «Дзень роднай мовы»


21 лютага «Белсат», «Арт Сядзіба», Саюз беларускіх пісьменнікаў, «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY запрашаюць у кавярню «Грай кафэ», каб адзначыць Дзень роднай мовы.

Уваход бясплатны, але варта зарэгістравацца. Зрабіць гэта можна ТУТ.

Музычна-паэтычны lineup:
- Akute
- UZARI
- ANGST
- Усевалад Сьцебурака
- Наста Кудасава
- Maryja Martysievič
- Стась Карпаў

«Падчас канцэрту спявак UZARI распачне чэлендж, які будзе называцца «Uмова». Госці свята атрымаюць паштовачку. На ёй будзе напісана, што кожны з нас можа зрабіць для беларускай мовы», – распавёў Belsat.eu Алесь Сьнег, кіраўнік «Арт Сядзібы».

Акрамя музыкі арганізатары падрыхтавалі шоу «Самшазам» (аналаг гульні «Угадай мелодыю»), пляцоўку настольных гульняў і дзіцячых забаваў ды невялічкі кірмаш.

Каманда SAY.BY прэзентуе новую версію мабільнага дадатку, які дапаможа навучыцца размаўляць па-беларуску. Прыходзьце! Будуць цікавыя прызы і падарункі.

Інфалінія: +375 25 996 93 76

Кафэ «Грай», вул. Інтэрнацыянальная, 33

Пачатак 18:00


Канцэрт ладзіцца з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і ў межах кампаніі #беларускамоўны.