» » Праваабаронцы з усяго свету пратэстуюць супраць новых рэпрэсій у дачыненні да Мехмана Хусэйнава

Праваабаронцы з усяго свету пратэстуюць супраць новых рэпрэсій у дачыненні да Мехмана Хусэйнава


Міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Беларускі ПЭН-цэнтр, заклікаюць сусветную супольнасць да неадкладных захадаў, каб абараніць жыццё, здароўе і чалавечыя правы зняволенага азербайджанскага фотажурналіста, відэаблогера і праваабаронцы Мехмана Хусэйнава, а таксама выказваюць глыбокую занепакоенасць яго крытычным станам і турэмным зняволеннем, псіхалагічным уціскам на яго і высоўваннем новых крымінальных абвінавачванняў. У перамовах з азербайджанскімі ўладамі міжнародная супольнасць мусіць надаць гэтай справе першаснае значэнне і прадэманстраваць грамадскую падтрымку Мехману Хусэйнаву.

Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце сусветных правабарончых арганізацый, ініцыятарам якога выступіў Дом правоў чалавека.

З 26 снежня 2018 года Мехман Хусэйнаў абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць новых крымінальных абвінавачванняў – якія падпісанты ліста і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Рада Еўропы па правах чалавека, лічаць не пераканаўчымі. Паводле новага абвінавачвання яму можа пагражаць ад пяці да сямі гадоў турэмнага зняволення. З 2012 года Мехману Хусэйнаву быў забаронены выезд за мяжу без ідэнтыфікацыі і афіцыйных дакументаў і доступ да грамадскіх паслугаў, такіх як ахова здароўя і адукацыя. Ён таксама сутыкаўся з выпадкамі прыгнёту і ўціску, аднак рэпрэсіі супраць яго моцна ўзраслі цягам апошніх двух гадоў з таго часу, як стала вядома, што 9 студзеня 2017 года ён быў выкрадзены і катаваны падчас турэмнага зняволення.

Больш падрабязная інфармацыя пра справу Мехмана Хусэйнава можна прачытаць у лісце на сайце Дома правоў чалавека.