» » Міжнародны ПЭН выступае супраць уціску на азербайджанскага пісьменніка

Міжнародны ПЭН выступае супраць уціску на азербайджанскага пісьменніка


Азербайджанскія ўлады мусяць спыніць уціск празаіка, паэта і драматурга Акрама Айліслі, – пра гэта сёння заявіў Міжнародны ПЭН, калі стала вядома, што пісьменніку ў чарговы раз адмовілі ў выедзе за мяжу на літаратурную імпрэзы ў Швейцарыі, запланаваную на студзень 2019 года. Акраму Айліслі, якому нядаўна споўнілася 81, забаронены выезд за мяжу і пагражае да трох гадоў у турме па сфальсіфікаваных абвінавачваннях.

Акрам Айліслі быў вядомым і папулярным пісьменнікам у Азербайджане, пакуль у 2012 годзе ён не надрукаваў раман “Каменныя сны” ў часопісе “Дружба народов”. Гэты раман, прысвечаны армянска-азербайджанскаму канфлікту, ператварыў яго ў мішэнь для азербайджанскіз уладаў. Ён быў затрыманы 30 сакавіка 2016 года ў аэрапорце Гейдара Аліева ў Баку, калі збіраўся ляцець у Італію на літаратурны фестываль. Ён быў абвінавачаны ў хуліганстве, парушэнні градскага спакою і абразе памежніка, аднак Акрам Айліслі аспрэчвае гэтыя абвінавачванні.

“Гэтая абсурдная справа супраць Акрама Айліса цягнецца ўжо амаль тры гады. Ягоны пераслед – гэта яшчэ адзін яркі прыклад таго, як азербайджанскія ўлады запужваюць і пераследуюць любыя крытычныя галасы. Адкладзенае правасуддзе – гэта адмененае правасуддзе. Бязглуздыя абвінавачванні супраць яго мусяць быць тэрмінова знятыя”, – заявіў Карлэс Торнэр, генеральны дырэктар Міжнароднага ПЭН-клубу.

Больш падрабязна пра справе Акрама Айліса можна пачытаць на сайце Міжнароднага ПЭНа.