» » Міжнародны ПЭН абураны жахлівым забойствам балгарскай журналісткі

Міжнародны ПЭН абураны жахлівым забойствам балгарскай журналісткі


Балгарская тэлежурналістка Вікторыя Марынава, якая асвятляла раследаванне магчымых махінацый з удзелам фондаў Еўразвязу, была жорстка забітая ў сталіцы Балгарыі.

Карлэс Торнэр, генеральны дырэктар Міжнароднага ПЭН-клубу, выступіў з заявай з гэтай нагоды:

“Міжнародны ПЭН шакаваны брутальным згвалтаваннем і забойствам журналісткі Вікторыі Марынавай, якая займалася незалежнымі расследаваннямі. Мы заклікаем балгарскія ўлады поўнасцю расследаваць яе забойства і прыцягнуць тых, хто ўчыніў гэтае жудаснае злачынства, да судовай адказнасці. Мы таксама заклікаем выстветліць, ці было гэтае забойства звязанае з яе нядаўнім рэпартажам, прысвечаным фактам карупцыі і злоўжываннем фондамі Еўразвязу.

Вікторыя Марынава – чацвёртая па ліку журналістка, забітая ў Еўразвязе цягам апошніх 14 месяцаў. Гэта сведчыць пра скрайняе пагаршэнне сітуацыі з журналісцкай бяспекай у рэгіёне. Рэпартажы пра карупцыю робяцца ўсё больш смяротна небяспечнымі, як прадэманстравалі жорсткія забойствы Дафны Каруаны Галіцыі і Яна Куцяка, звязаныя з іх журналісцкімі расследаваннямі. Еўразвяз і нацыяльныя ўлады мусяць прыняць неадкладныя захады для таго, каб абараніць журналістаў, якія займаюцца расследаваннямі і робяць гэтую неабходную працу”.

Падрабязнасці справы шукайце на сайце Міжнароднага ПЭНа.