» » Зняволены ўкраінскі пісьменнік і рэжысёр Алег Сянцоў абвесціў пра намер спыніць галадоўку

Зняволены ўкраінскі пісьменнік і рэжысёр Алег Сянцоў абвесціў пра намер спыніць галадоўку


На 145 дзень галадоўкі, якую Алег Сянцоў пачаў 14 траўня з мэтаю прымусіць расійскія ўлады вызваліць усіх украінцаў, зняволеных у расійскіх турмах па палітычных матывах, пісьменнік і рэжысёр вырашыў спыніць галадаванне.

У лісце, які спачатку быў змешчаны тут, Алег Сянцоў тлумачыць, што вымушаны спыніць галадоўку ў сувязі з крытычным станам свайго здароўя. Ліст па-беларуску і руску:



Усім, каму гэта яшчэ цікава!

У сувязі з крытычным станам майго здароўя, а таксама з паталагічнымі зменамі ва ўнутраных органах, у найбліжэйшы час запланавана, што да мяне будзе прымененае прымусовае харчаванне. Маё меркаванне пры гэтым не ўлічваюць – нібыта я ўжо не ў стане адэкватна ацэньваць узровень здароўя і небяспекі, якая яму пагражае. Прымусовае кармленне будуць праводзіць у межах рэанімацыйных мерапрыемстваў па выратаванні жыцця пацыента. У дадзеных умовах я вымушаны спыніць галадоўку з заўтрашняга дня, то бок з 06.10.18 г. 145 дзён барацьбы, мінус 20 кг вагі, плюс падарваны арганізм, але мэта так і не дасягнутая. Я ўдзячны ўсім, хто падтрымліваў мяне, і прашу прабачэння ў тых, каго я падвёў…

Слава Украіне!
Алег Сянцоў
06.10.2018


Всем, кому это еще интересно!

В связи с критическим состоянием моего здоровья, а также начавшимися патологическими изменениями во внутренних органах, в самое ближайшее время ко мне запланировано применение принудительного питания. Мое мнение при этом не учитывается – якобы я уже не в состоянии адекватно оценивать уровень здоровья и опасности ему грозящие. Насильственное кормление будет проводиться в рамках реанимационных мероприятий по спасению жизни пациента. В данных условиях я вынужден прекратить свою голодовку с завтрашнего числа, т.е. с 06.10.18 г. 145 дней борьбы, минус 20 кг веса, плюс надорванный организм, но цель так и не достигнута. Я благодарен всем, кто поддерживал меня и прошу прощения у тех, кого я подвел...

Слава Украине!
Олег Сенцов
05.10.18 г.


Міжнародны ПЭН-клуб па-ранейшаму заклікае расійскія улады неадкладна вызваліць Алега Сянцова. Калі існуюць нейкія падставы для пераследу па абвінавачванні ў тэрарызме, яны мусяць быць агучаныя ў грамадзянскім судзе ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам. Арганізацыя таксама заклікае расійскія ўлады паважаць правы Алега Сянцова, уключна з забаронай катаванняў і бесчалавечнага або зневажальнага для годнасці абыходжання і правам на медычную дапамогу.

Больш падрабязна пра сіутацыю з украінскім палітычным зняволеным Алега Сянцова чытайце на сайце Міжнароднага ПЭН-клуба.