» » Бясплатная экскурсія па родных мясцінах Алеся Адамовіча

Бясплатная экскурсія па родных мясцінах Алеся Адамовіча


Фотa: Яўген Коктыш 6 кастрычніка пройдзе бясплатная экскурсія па родных мясцінах Алеся Адамовіча. Вандроўка будзе прымяркаваная да адкрыцця арт-аб’екту «Прыпынак Адамовіча».

Ідэя перарабіць звычайны аўтобусны прыпынак у Глушы ў твор мастацтва, прысвечаны нашаму славутаму земляку, належыць бабруйскаму актывісту Андрусю Архіпенка. Разам з ініцыятыўнай групай «Прыпынак Адамовіча» ён правёў конкурс эскізаў будучага арт-аб’екту. Канчатковы праект рэалізаваў мастак Аляксандр Благій, вядомы пад псеўданімам Алесь Контра.

«Адкрыць» арт-аб’ект і прэзентаваць яго жыхарам і гасцям Бабруйска і Бабруйшчыны сябры ініцыятывы плануюць 6 кастрычніка падчас раённага фестываля народнай культуры «Глушанскі хутарок». Разам з прэзентацыяй пройдзе і экскурсія па малой радзіме Алеся Адамовіча.

Удзельнікі экскурсіі пабачаць будынак аптэкі, у якой працавала маці Алеся Адамовіча, і дзе плануецца стварэнне музея літаратара, а таксама пляцоўку, на якой неўзабаве мусіць з’явіцца помнік пісьменніка і сквер у ягоны гонар. Гід распавядзе пра тое, якое месца займала Глуша ў сэрцы Адамовіча, а таксама шмат цікавых фактаў з жыцця нашага земляка. Акрамя таго, удзельнікаў шпацыру чакае знаёмства з мясцовым падворкам рамеснікаў, дзе некалі хацелі стварыць музей пад адкрытым небам, і з фестывалем народнай культуры «Глушанскі хутарок».

Для экскурсантаў з Бабруйска будзе замоўлены транспарт. Каб разлічыць патрэбную колькасць месцаў, арганізатары просяць запісвацца загадзя па тэлефоне: +375292418290 (Марына).

Выезд а 12-й гадзіне ад тайм-клуба «1387» на вул.Чангарскай, 54. Удзел бясплатны.