» » Сёння — дзень нараджэння Алеся Адамовіча

Сёння — дзень нараджэння Алеся Адамовіча


Сёння, 3 верасня, афіцыйная дата нараджэння Алеся Адамовіча — літаратара, сцэнарыста, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра (сапраўдны дзень нараджэння — 3 жніўня).

Імя Адамовіча носіць адна з найстарэйшых незалежных прэмій — прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра, якая даецца за найлепшы публіцыстычны твор.

Каб ушанаваць памяць Алеся Адамовіча, ініцыятыўная група з Бабруйска распачала два праекты: у найбліжэйшы час — усталяванне бюста Адамовіча ў пасёлку Глуша, дзе жыў пісьменнік; а таксама распрацоўку і ўсталяванне арт-аб'екту Прыпынак Адамовіча, які будзе месціцца там жа.

Таксама вядуцца спробы па рэканструкцыі ў Глушы будынка былой аптэкі і стварэнні ў ім музея. Для збору сродкаў на гэта адкрыты дабрачынны рахунак:

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама
р/р BY84АКВВ36421292723267100000 у філіяле 703 ААТ АСБ Беларусбанк, БІК AKBBBY21703, УНП 701226324
Прызначэнне плацяжу: «Для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў п. Глуша пад музей Алеся Адамовіча»

Для таго каб прыцягнуць увагу да стварэння музея імя літаратара, 6 верасня а 19-й гадзіне адбудуцца публічныя чытанні твораў Алеся Адамовіча ў Галерэі TUT.BY з удзелам Зінаіды Бандарэнкі, Яўгена Крыжаноўскага і Сашы Раманавай. Уваход вольны, зарэгістравацца на імпрэзу можна тут: https://goo.gl/forms/QfTqWvjmTbxyxtEK2.