Дзень нараджэння Святланы Алексіевіч


Сёння дзень нараджэння ў Святланы Алексіевіч.

Сёння дзень нараджэння ў Святланы Алексіевіч – першай і адзінай беларускай нобелеўскай лаўрэаткі.

Беларускі ПЭН-цэнтр хацеў бы павіншаваць спадарыню Святлану, прысвяціўшы ёй заключны дзень Першага фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.

Дарагая садарыня Святлана, у штодзённай мітусні мала магчымасцяў сказаць нешта добрае тым, каго цэніш, любіш, паважаеш. Разумеем, што з пэўных прычын мы не маем раскошы бачыць Вас сёння на фестывалі, але нават віртуальная Вашая прысутнасць нас падтрымлівае, узмацняе і натхняе. Мы ганарымся тым, што Вы ёсць у нашым жыцці.