“Байцоўскі клуб” па-беларуску


Кніжная серыя "Амерыканка" рада прадставіць чытачу сваю другую кнігу – "Байцоўскі клуб".

Кніжная серыя “Амерыканка” рада прадставіць чытачу сваю другую кнігу – культавы раман Чака Паланюка “Байцоўскі клуб” па-беларуску.

19 красавіка з 19:00 да 21:00 у адным з памяшканняў культурніцкай прасторы ОК16 на Кастрычніцкай перакладчык Сярж Мядзьведзеў падпіша кнігу чытачам у абстаноўцы, набліжанай да атмасферы БК.

У праграме: містычны перфоманс па матывах кнігі ды размовы з перакладчыкам. Першым 10 наведвальнікам дастанецца крафтавае мыла з аўтографам Чака Паланюка ў падарунак.

Кнігу можна набыць на прэзентацыі.

Уваход вольны. І дабравольны.