Уручэнне Прэміі Францішка Багушэвіча


Беларускі ПЭН-цэнтр запрашае на ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Беларускі ПЭН-цэнтр запрашае на ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Сёлета прэмія будзе ўручаная ў дзень нараджэння яе патрона – Францішка Багушэвіча – 21 сакавіка. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кнігарні Логвінаў а 18:00.

Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Узнагарода прысуджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтру.

Летась Прэмію Багушэвіча атрымалі Віктар Корбут і Дзмітрый Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917».