Канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава


Канцэрт памяці мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава і кампанія ў падтрымку новага выдання яго кнігі “Колер Беларусі”.

Ужо ў гэты чацвер, 15 сакавіка — вялікі канцэрт памяці выбітнага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава.

Музыкі розных пакаленняў выканаюць песні на вершы беларускага паэта, які сёлета заўчасна пайшоў у іншы свет. У канцэрце возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Ракавец з IQ48, гурты MorkvoЦвет і Harotnica.

Клуб «Бруге» (пр.Партызанскі, 6а). Пачатак а 19.00. Набыць квіткі можна тут. Сабраныя грошы пойдуць на помнік Міхалу.

Прапануем таксама звярнуць увагу на кампанію ў падтрымку новага выдання кнігі Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”.

“Колер Беларусі” — гэта адна з першых спробаў візуалізаваць каларыстыку беларускай мінуўшчыны і сучаснасці з яе яскравымі колерамі і адценнямі, з прыроднымі структурамі, народжанымі пад уздзеяннямі трох стыхій.

Дызайнерскі альбом “Колер Беларусі” стаў апошняй вялікай працай Міхала Анемпадыстава. Кніга выйшла ў 2017 годзе лімітаваным накладам, які адразу разыйшоўся сярод знаўцаў і прыхільнікаў творчасці Міхала Анемпадыстава. Перадзамовіць “Колер Беларусі” можна тут.